Міжнародны турнір "Фінал чатырох" стартаваў у Беларусі

3 апреля 2021

"Фінал чатырох" сабраў сёння самыя моцныя каманды жаночай баскетбольнай Еўралігі. За золата змагаліся спартсменкі з Расіі, Беларусі, Украіны і Латвіі. Сёлета наша краіна ўпершыню прымае гэты прэстыжны міжнародны турнір. У паўфінале беларускі змагаюцца з саперніцамі з Украіны. У нашых баскетбалістак вялікія шанцы на перамогу.

За золата "Фіналу чатырох" пазмагаецца каманда з Беларусі

Як стала вядома ў гэтыя хвіліны, нашы баскетбалісткі атрымалі перамогу над саперніцамі з вялікім адрывам - 84:73. Заўтра ў выніковым матчы "Фіналу чатырох" за золата беларускі пазмагаюцца з камандай з Расіі, якая перамагла саперніц з Латвіі.