Міжнародны саюз біятланістаў прапанаваў перанесці чэмпіянат Еўропы з Эстоніі ў Беларусь

16 февраля 2020
Надвор'е стала ньюсмейкерам і ў спартыўным свеце. Гучная спартыўная навіна са свету біятлона: цалкам нечакана, але прыемна для нас Міжнародны саюз біятланістаў прапанаваў перанесці чэмпіянат Еўропы з Эстоніі ў Беларусь. І Раўбічы аказаліся гатовыя да правядзення спаборніцтва - вось ён вынік патрабавання Прэзідэнта трымаць трасы напагатове. Сумешчаны праект чэмпіянату Еўропы і Кубка IBU стане зручным для нацыянальных каманд з пункту погляду лагістыкі. І на гэты момант на трасе ў Раўбічах падрыхтаваны вялікі спрынтарскі круг, акрамя таго, ёсць снег, які ўтрамбуюць бліжэй да спаборніцтваў. У сукупнасці даўжыня снежнай трасы складае 2500 метраў, але арганізатары плануюць яе павялічваць.