Міжнародны шахматны фестываль праходзіць у Брэсце

3 ноября 2019

У Брэсце праходзіць міжнародны шахматны фестываль "Чорная пешка"

На яго з'ехаліся ўдзельнікі з пятнаццаці краін свету. Сярод іх ЗША, Польшча, Турцыя і Аргенціна. Шахматныя баталіі разгарнуліся ў лёгкаатлетычным манежы. Там разыгрываюць 15 тысяч партый. Самаму малодшаму спартсмену  4 гады, а старэйшаму  83. 

Робат Анастасія гуляе ў шахматы

Зоркай спаборніцтваў стаў  робат Анастасія. Яго зрабілі студэнты Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта.. На абдумванне нават самай складанай сітуацыі  машыне трэба ўсяго адна секунда. Але ёсць адзін недахоп - яна павольна рухаецца, і ў гэтым можа саступіць чалавеку.
Сёння  завяршальны дзень фестывалю. У праграме  выстава, мастацкія майстар-класы і шахматны карнавал.