Расійскія спартсмены змогуць прайсці з нацыянальным флагам на цырымоніі закрыцця Алімпійскіх гульняў

7 декабря 2017

Пра гэта заявіў прэзідэнт арганізацыі Томас Бах. Ён таксама адзначыў, што расійскія спартсмены змогуць прайсці з нацыянальным флагам на цырымоніі закрыцця Алімпійскіх гульняў у выпадку выканання Масквой патрабаванняў.

Томас Бах, кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта: "Калі Міжнародны алімпійскі камітэт запрашае спартсменаў, то ў такім разе мы пакрываем іх падарожныя выдаткі. З нашага рашэння відаць, што гэтыя атлеты не будуць адрознівацца ад іншых, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах. Яны будуць размешчаныя бясплатна, харчавацца бясплатна, будуць таксама аплачаныя выдаткі на частку абслуговага персаналу".

Раней МАК адхіліў ад Гульняў зборную Расіі. Аднак чыстыя спартсмены будуць дапушчаныя да спаборніцтваў у нейтральным статусе. Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у лютым у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Пры гэтым удзел зборнай ЗША на Алімпіядзе пакуль яшчэ пад пытаннем. Усё будзе залежаць ад сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Паводле слоў амерыканскіх чыноўнікаў, становішча застаецца напружаным.