Міжнародны футбольны турнір "Кубак ФК "Дыпламат" прайшоў да Дня Перамогі

8 мая 2019

Дню Перамогі і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  прысвечаны і міжнародны футбольны турнір "Кубак ФК Дыпламат".  Спаборніцтвы праходзілі на базе спарткомплекса "Веста" ў Дзяржынску.  Удзельнічалі 8  аматарскіх каманд, у складзе якіх прадстаўнікі ўрада краіны, парламента, дыпкорпуса, а таксама зборная артыстаў.  

Ёзэф Мігаш, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі: "Я вельмі рады, што ў такі мірны час  мы сабраліся тут і спаборнічаем  на пляцоўцы. І маем задавальненне з таго, што напярэдадні Вялікай Перамогі мы можам згуляць, пагутарыць".

Перамогу на турніры святкавала зборная Беларускай федэрацыі футбола. У фінале яна абгуляла каманду акцёраў мінскіх тэатраў без грыму. Бронза дасталася зборнай урада і дзяржорганаў, капітанам якой быў Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.