Міжнародныя юнацкія спаборніцтвы праходзяць у Мінску

28 октября 2014
Праз міжнародныя юнацкія спаборніцтвы - да хакея вышэйшых дасягненняў. Менавіта так лічаць арганізатары II турніру сярод юнакоў 1999 года нараджэння на прызы заслужанага майстра спорту Беларусі па хакеі Алега Антоненкі. Вядомы ў мінулым хакеіст падкрэслівае, што ў яго юнацтве менавіта такія форумы дапамаглі вырасці ў вялікага майстра. Сёлета спаборніцтвы праходзяць пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У Мінск прыехалі каманды з чатырох краін - Расіі, Украіны, Латвіі і Літвы. У наступным годзе чакаюць хакеістаў з Германіі, Фінляндыі, Чэхіі, Канады і ЗША.

Спаборніцтвы будуць праходзіць да 31 кастрычніка, у гэты ж дзень адбудзецца і закрыццё турніру. Ад Беларусі выступаюць дзве каманды - СДЮШАР Мінска і хакеісты школы мінскага Дынама.