Міжнародныя госці далі высокую ацэнку моладзеваму чэмпіянату Еўропы па фехтаванні ў Мінску

25 апреля 2017

Моладзевы чэмпіянат Еўропы па фехтаванні ў Мінску не толькі прыносіць Беларусі бронзавы медаль, але і паказвае гатоўнасць нашай інфраструктуры да правядзення спаборніцтваў больш высокага статусу.

Такую ацэнку далі міжнародныя госці еўрапейскага чэмпіянату. Сам спартыўны форум для нашай каманды завяршыўся з адным медалём у актыве. Беларускія дзяўчаты ў каманднай рапіры ўвайшлі ў ТОП-6 чэмпіянату.

Нагадаем, напярэдадні ў камандным спаборніцтве саблістак нашы дзяўчаты падняліся на п'едэстал, заваяваўшы бронзу. Усяго на чэмпіянаце Еўропы ў Мінску выступілі больш за 330 спартсменаў з 32 краін.