Міжнародная шашэйная велагонка "Кубак Мінска" пройдзе ў сталіцы

11 мая 2019

Міжнароднай шашэйнай велагонкай "Кубак Мінска" ў сталіцы пачынаецца сёння Мінскі веласіпедны тыдзень. Змагацца за ўзнагароды будуць больш чым 150 спартсменаў з 12 краін. Стартуе 176-кіламетровая гонка на праспекце Пераможцаў, пасля чаго велагоншчыкі адправяцца за горад, дзе пераадолеюць пяць кругоў уздоўж Заслаўскага вадасховішча. Акрамя пераможца і прызёраў узнагароды атрымаюць лепшы малады, беларускі і самы актыўны гоншчыкі, а таксама лепшая каманда. 

У сувязі  са спаборніцтвамі сёння будзе закрыты рух для ўсіх відаў транспарту на праспекце Пераможцаў ад моста над вуліцай Нямігай да аграгарадка Ждановічы з 11:30 да 12:30, а таксама з 15:30 да 16:30.