Месяц да старту зімовай Алімпіяды. У зборнай Беларусі 24 ліцэнзіі

9 января 2018

І гэта колькасць можа вырасці - дакладная лічба будзе вядомая ў напрыканцы студзеня. Аб гэтым паведаміў Агенцтву тэленавін шэф місіі на гульнях Аляксандр Барауля. Беларускія балельшчыкі маюць права чакаць высокага выніку ад біятлона і фрыстайла - менавіта гэтыя віды спорту ў Сочы прынеслі ў нашу скарбонку залатыя медалі. Таксама, згодна з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта, пасля дыскваліфікацыі расійскіх лыжнікаў бронзавы медаль у лыжных гонках за Алімпіяду ў Сочы атрымае Сяргей Далідовіч, які стаў тады пятым.

Алімпійскія аб'екты ў Пхёнчхане ўжо пабудаваныя даўно - яшчэ за сто дзён да старту Гульняў аргкамітэт заявіў аб фактычна поўнай гатоўнасці Паўднёвай Карэі да спаборніцтваў.