Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Дэйв Льюіс вызначыўся з пазіцыяй галкіпера на матч з венграмі. Месца ў варотах зойме Кевін Лаланд. Нагадаем, напярэдадні зборная Беларусі ў пятым матчы чэмпіянату свету прайграла камандзе Германіі 2:5. За два туры да фінішу групавога этапа ў беларусаў тры ачкі. Да зоны плэй-оф чатыры балы. Сёння наша каманда згуляе з Венгрыяй. Прамая трансляцыя ў 16:15 на тэлеканале "Беларусь 1".
Месца ў варотах зойме Кевін Лаланд
14 мая 2016













