Месі абышоў легендарнага Марадону

10 июля 2014

Ліанель Месі абышоў легендарнага Дыега Марадону па колькасці матчаў за зборную Аргенціны. Сустрэча альбіселесты з Галандыяй стала для форварда Барселоны 92-й за нацыянальную каманду. Нагадаем, паўднёваамерыканцы дзякуючы двум сейвам Серхіа Рамэра абышлі галандцаў па пенальці 4:2 і 13 ліпеня згуляюць у фінале мундыяля з Германіяй.