"Мяшкоў Брэст" на выездзе згуляў унічыю з нямецкім "Фленсбургам" у матчы групавога этапа Лігі чэмпіёнаў - 29:29. Брэстаўчане вялі з розніцай у мяч за 15 секунд да фінальнай сірэны пасля рэалізацыі сяміметровага кідку Максімам Баранавым, аднак не змаглі ўтрымаць вароты на замку - у апошняй атацы гаспадары зраўнялі лік.
Перш беларусы шэсць разоў прайгравалі немцам. Мяшкоўцы захавалі за сабою траці радок у табліцы.













