"Мяшкоў Брэст" сёння пазмагаецца з "Барселонай" за выхад у паўфінал гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

20 мая 2021
Ці атрымаецца гандбалістам "Мяшкоў Брэст" упершыню ў гісторыі клуба выйсці ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў? Ужо сёння наша каманда правядзе чвэрцьфінальны паядынак у адказ на выездзе супраць "Барселоны". У першым матчы, нагадаем, брастаўчане саступілі з лікам 29:33. З дзевяціразовым чэмпіёнам турніру "мяшкоўцы" сустракаліся тройчы, і пакуль нам так і не ўдалося абгуляць сённяшняга саперніка. "Беларусь 5" пакажа сустрэчу ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 21:45.