"Мяшкоў Брэст" атрымаў 4-ю перамогу на групавым этапе

4 декабря 2020

"Мяшкоў Брэст" абгульвае нарвежскі "Элверум", але пакуль застаецца трэцім у турнірнай табліцы Лігі чэмпіёнаў. У напружанай сустрэчы 9-га тура групавога этапа беларусы ўсё ж вырвалі важныя два балы - 29:27. Самым дзейсным у матчы стаў лінейны гаспадароў Вячаслаў Шумак - 6 мячоў. З 9-ю баламі брастаўчане ідуць трэцімі і на два пункты адстаюць ад другой каманды - "Фленсбурга" з Германіі і на 4 ад лідара - гэта польскі "Віве". 10 снежня - выязная гульня з венгерскім "Пікам".