"Мяшкоў-Брэст" рыхтуецца да матча з адным з фаварытаў Лігі чэмпіёнаў "Пары Сен-Жэрменам"
30 сентября 2020
У трэцім матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў "Мяшкоў-Брэст" дома прыме французскі ПСЖ, які, нягледзячы на свой фаварыцкі статус, пакуль займае апошняе месца ў турніры. Раней сапернікі сустракаліся два разы. Што цікава, у гэтых паядынках быў зафіксаваны аднолькавы лік - 29:28. Прамая трансляцыя матча сёння на "Беларусь 5" у 19:45.













