Менш за гадзіну застаецца да старту вырашальных алімпійскіх спаборніцтваў у жаночай лыжнай акрабатыцы

16 февраля 2018

Увага беларускіх балельшчыкаў сёння прыкавана да Пхёнчхана. Менш за гадзіну застаецца да старту вырашальных алімпійскіх спаборніцтваў у жаночай лыжнай акрабатыцы. Па выніках кваліфікацыі ў першы фінал прабіліся дзве нашы спартсменкі - Ала Цупер і Ганна Гуськова. Прамая трансляцыя спаборніцтваў пачнецца на "Беларусь 5" у 13:55.