Менш за суткі - да старту Каляднага турніру сярод аматараў хакея на прыз Прэзідэнта

3 января 2017

Першыя дні новага года  ў Беларусі  па традыцыі  адзначаны  сімвалічнай і  чаканай падзеяй - Міжнародным Калядным турнірам сярод аматараў хакея  на прыз Прэзідэнта. Лепшыя  каманды з'язджаюцца  ў  сталіцу   13-ы раз. Усе ўдзельнікі каляднага старту  ўжо дабраліся да месца правядзення спаборніцтваў. Самым хакейным  аказаўся рэйс з Вены. Борт прывёз адразу тры зборныя - Швейцарыі, Славакіі і дэбютантаў турніру - каманду Балкан, у склад якой уваходзяць хакеісты адразу 8 дзяржаў.

Спаборніцтвы пачнуцца ўжо заўтра. Усе матчы пройдуць на "Чыжоўка-Арэне". Каманды групы А - гэта гаспадары, а таксама зборная ААЭ і Балкан - гуляюць на вялікай пляцоўцы. Зборныя квартэта Б - гэта расіяне, славакі, фіны і немцы - на малой. Гульні пачнуцца  ў 12:00. Матч з удзелам каманды Прэзідэнта - адразу пасля цырымоніі адкрыцця, у 19:00.