Менш за месяц застаецца і да мінскага паўмарафону

15 августа 2018

Сёлета на старце арганізатары чакаюць больш за 35 тысяч бегуноў. Усіх ахвочых запрашаюць падтрымаць дабрачынны забег, які адбудзецца падчас паўмарафону. Да 9 верасня можна пералічыць ахвяраванне адной з чатырох арганізацый фонду "Шанец", Беларускаму дзіцячаму хоспісу, камандзе "Крылы анёлаў" або праекту "SOS. Дзіцячыя вёскі".