Меней за дзве гадзіны засталося да вырашальных алімпійскіх стартаў у жаночай лыжнай акрабатыцы

16 февраля 2018

Нагадаем, у выніку кваліфікацыі ў першы фінал прабіліся дзве беларускія спартсменкі - Ала Цупер і Ганна Гуськова. З 12 удзельніц, якія выканаюць па адным скачку, у другі фінал пройдуць 9 фрыстайлістак, 6 з якіх і разыграюць медалі Алімпіяды. Прамая трансляцыя спаборніцтваў пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 13:55.

У 14:00 па беларускім часе пачнуцца спаборніцтвы па канькабежным спорце. На дыстанцыі 5 000 метраў Беларусь прадставіць Марына Зуева.

Гарналыжнікі і лыжнікі на сёння спаборніцтвы скончылі. Марыя Шканава пасля двух спроб заняла 28-е месца ў слаламе. Юрый Данілачкін быў толькі 42-м у супергіганце.

Лыжнікі сёння змагаліся на дыстанцыі 15 кіламетраў класічным стылем. Лепшы з нашых Міхаіл Сямёнаў толькі 40-ы. Юрый Астапенка - 55-ы, Аляксандр Воранаў - 73-і.