У заключны дзень этапу Кубка свету па мастацкай гімнастыцы нашы дзяўчаты папоўнілі медальную скарбонку адразу 4 узнагародамі. Золата ў фінале практыкавання са стужкай заваявала Мяліціна Станюта. Яшчэ ў двух відах - у практыкаваннях з мячом і булавамі - яна была трэцяя. Нагадаем, у першы дзень Станюта выйграла серабро ў алімпійскім відзе - шматбор'і. Беларуская каманда, якая выступае абноўленым складам, стала ўладальніцай сярэбранай узнагароды ў практыкаванні з 10 булавамі. Праз два тыдні лепшыя гімнасткі Еўропы будуць змагацца за медалі ўжо чэмпіянату кантынента, які пройдзе ў Баку. Завершыцца этап Кубка свету сёння ўвечар. У Палацы спорту пройдзе традыцыйнае шоу зорак.














