Меліціна Станюта выйграла тэставыя спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы ў Рыа-дэ-Жанэйра ў індывідуальным мнагабор'і. Турнір прайшоў на пляцоўцы ў "Рыа Алімпік Арэна", дзе гімнасткі будуць спаборнічаць у жніўні. У фінале беларуска з чатырох відаў праграмы толькі ў абручы атрымала ад суддзяў трэцюю суму балаў. Нагадаем, на Алімпіядзе ў Рыа выступяць Меліціна Станюта, Кацярына Галкіна і каманда ў групавым практыкаванні.
Меліціна Станюта выйграла тэставыя спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы ў Рыа-дэ-Жанэйра
23 апреля 2016













