Меліціна Станюта выйграла сярэбраны медаль на Універсіядзе ў Казані

16 июля 2013
Лідар зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы заняла другое месца ў практыкаванні з абручом. Беларуска прайграла чэмпіёнцы Маргарыце Мамун з Расіі і крыху апярэдзіла ўкраінку Аліну Максіменку. Гэтая ўзнагарода стала для нашай зборнай трыццаць шостай на Універсіядзе. Каманда захоўвае шостае месца ў агульным заліку.