Меліціна Станюта выйграла бронзу ў практыкаванні з мячом

9 сентября 2015

Меліціна Станюта выйграла бронзу ў практыкаванні з мячом на чэмпіянаце свету, які ў гэтыя дні праходзіць у Штутгарце. Чэмпіёнкай стала расіянка Яна Кудраўцава, серабро таксама ў прадстаўніцы Расіі Маргарыты Мамун. Яшчэ адна беларуска Кацярына Галкіна ў гэтым відзе праграмы стала 8-й. У фінале практыкавання з абручом Станюта чацвёртая. Каб падняцца на п'едэстал, беларусцы не хапіла 0,05 бала.