Медалі ў барацьбе заўтра разыграюць жанчыны

27 июня 2019

Пераможныя навіны сёння прыходзяць і з Палаца спорту, дзе праходзяць спаборніцтвы па барацьбе. Чатыры спартсменкі - тры паўфіналы. Сёння ў рамках дзённай сесіі па два паядынкі выйгралі Васіліса Марзалюк, Ірына Курачкіна і Віялета Чырык. Вечарам спартсменкі правядуць схваткі за выхад у фінал. Медалі жанчыны разыграюць заўтра. У мужчын-вольнікаў наш Аляксандр Гуштын у катэгорыі да 97 кілаграмаў сёння пазмагаецца за бронзу. Вячэрняя сесія ў барцоў пачнецца ў 18:00. Прамая трансляцыя на "Беларусь 2".