Майкл Джойс больш не трэнер Вікторыі Азаранкі

28 ноября 2017

Амерыканскі спецыяліст аб’явіў аб завяршэнні супрацоўніцтва з беларускай тэнісісткай. Джойс адзначыў, што хацеў бы рухацца далей у сваёй трэнерскай дзейнасці, у той час як Вікторыя пакуль вырашае праблемы ў асабістым жыцці. Пры гэтым экс-настаўнік Азаранкі чакае яе хутчэйшага вяртання на корт. Раней з'явілася інфармацыя, што Джойс будзе трэніраваць Іаханну Конту. Між тым на днях Вікторыя аб’віла, што вяртаецца на корт на студзеньскім турніры ў Оклендзе.