Насычаная футбольная праграма ў вячэрнім эфіры Белтэлерадыёкампаніі. Матчы элітнага групавога раўнда Лігі Еўропы стартуюць за Лігай чэмпіёнаў. У 21:50 на "Беларусь 5" пачнецца трансляцыя супрацьстаяння некалі грандаў еўрапейскага футбола - "Селтыка" і "Мілана", клубаў, якія прагнуць вялікіх перамог. "Беларусь 5. Інтэрнэт" пакажа два матчы першага тура. У 19:45 эфір паядынку "Напалі" - АЗ. У 21:50 сустрэча аўстрыйскага "Вольфсбурга" і ЦСКА, якім кіруе беларус Віктар Ганчарэнка.













