Матчы "Астана" - "Макабі" і "Дынама-Кіеў" - "Янг Бойз" сёння ў эфіры "Беларусь 5"

19 октября 2017

У эфіры галоўнага спартыўнага канала краіны - два матчы з удзелам беларускіх футбалістаў. У 17:55 - сустрэча "Астаны" і "Макабі". У складзе казахстанскага клуба гуляюць Іван Маеўскі і Ігар Шытаў. У 22:00 - прамая трансляцыя матча "Дынама-Кіеў" - "Янг Бойз" (Швейцарыя). У складзе кіяўлян, узначаленых Аляксандрам Хацкевічам, выступае Мікіта Корзун. Дарэчы, у беларускага трэнера сёння дзень нараджэння.