Матчы 4-га тура футбольнай ЛЧ пакажа "Беларусь 5" і "Беларусь 5 інтэрнэт"

3 ноября 2021
Ці ўдасца "Мілану" атрымаць першую перамогу з восені 2013-га  ў рамках футбольнай Лігі чэмпіёнаў або гэтым разам перашкодзяць "расанеры" - гульцы "Порта"? Тым больш, статыстыка на баку італьянцаў: з 11 згуляных раней матчаў "Мілан" перамагаў "драконаў" чатырохразова і тройчы паядынкі завяршаліся нічыёй. Толькі перамога дазволіць "расанеры", у якіх пакуль нуль у графе набраных ачкоў, працягнуць барацьбу за выхад у плэй-оф. Чым жа завершыцца італьяна-партугальскае супрацьстаянне, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 20:35. У 22:50 тут жа анлайн гульнявога дня: "Беларусь 5 інтэрнэт" прапануе сваім гледачам бітву "Рэала" і "Шахцёра", а пасля - "Ліверпуля" і "Атлетыка".