Матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы Еўропа - ЗША. Два дні да гістарычнай падзеі

7 сентября 2019
Аматары лёгкай атлетыкі замерлі ў чаканні. Крыху больш  чым суткі застаюцца да гістарычнай падзеі - матчавай сустрэчы Еўропа - ЗША. У Мінску на стадыёне "Дынама" збяруцца лепшыя атлеты планеты, каб у двухдзённым супрацьстаянні вызначыць наймацнейшага.

Спартсмены працягваюць прыбываць у Мінск. Вялікі дэсант  прадстаўлены ўсімі еўрапейскімі краінамі. Сустракаем гасцей з Амерыкі. Тыя ж, хто ўжо ў Мінску,  імкнуцца часу не  марнаваць. На галоўнай арэне краіны сёння прайшлі першыя трэніроўкі. За імі назірала Крысціна  Камыш (відэа).