Матчам "Слуцк" - "Энергетык" стартуе восьмы тур чэмпіянату Беларусі па футболе

8 мая 2020
"Слуцк" супраць "Энергетыка". Першы матч у восьмым туры чэмпіянату Беларусі па футболе выглядае менавіта так. Сустракаюцца першая і чацвёртая каманды ў турнірнай табліцы, хоць яшчэ ў сакавіку гэтым клубам прадказвалі барацьбу за выжыванне. Паядынак у 17 гадзін у прамым эфіры пакажа "Беларусь 5". Яшчэ ў адным матчы дня ў 19 гадзін "Гарадзея" прыме "Мінск".