Матчам з "Віцязем" мінскае "Дынама" прадоўжыць выязную серыю КХЛ

15 сентября 2020
Матчам з "Віцязем" мінскае "Дынама" сёння прадоўжыць выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Паядынак у Падольску пачнецца ў 19:30. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". У турнірнай табліцы заходняй канферэнцыі "зубры" займаюць  чацвёртае месца. Нашы сапернікі тут жа ідуць на  дзявятай пазіцыі. Дарэчы, з апошніх пяці згуляных паядынкаў  у чатырох перамагала каманда з Падольска. Мінчане ж на дадзены момант з'яўляюцца самымі дзейснымі ў лізе.