Матчам супраць японкі Наомі Асакі стартуе ў Рыме Вікторыя Азаранка

14 мая 2018

Сустрэча першага круга пройдзе сёння прыкладна ў 15:30. Прамую трансляцыю будзе весці "Беларусь 5". Саперніца беларускай тэнісісткі - 21-я ракетка свету. З Азаранкай Асака сустракалася аднойчы, на Australian Оpen, і тады перамога засталася за беларускай. Пераможца гэтага матча ў другім крузе згуляе з першай ракеткай свету Сімонай Халеп.