Матчам супраць хабараўскага "Амура" мінскае "Дынама" прадоўжыць чарговую выязную серыю КХЛ

13 ноября 2020
Матчам супраць хабараўскага "Амура" мінскае "Дынама" прадоўжыць сёння чарговую выязную серыю Кантынентальнай хакейнай лігі. Паядынак пачнецца ў 12 гадзін. "Беларусь 5" пакажа матч у прамым эфіры. "Зубры" займаюць пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, іх сапернікі - 10-я каманда на Усходзе. Адзначым, сустрэча пройдзе без балельшчыкаў на трыбунах, бо ва ўсім Хабараўскім краі ўведзены абмежаванні з-за каранавіруса.