Матчам супраць "Аўтамабіліста" мінскае "Дынама" пачынае чарговую выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ

25 сентября 2020
Матчам супраць "Аўтамабіліста" мінскае "Дынама" сёння пачынае чарговую выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Паядынак у Екацярынбургу пачнецца ў 17:00. "Беларусь 5" пакажа матч у прамым эфіры. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "зубры" ідуць на трэцім месцы. Нашы сапернікі - другія ва Усходняй канферэнцыі. За сваю гісторыю каманды правялі 21 вочную сустрэчу. Прычым статыстыка практычна роўная. 10 разоў перамагалі "зубры", 11 - "Аўтамабіліст".