9 января 2017

Дар'я Домрачава пасля амаль двухгадовай паўзы вяртаецца ў біятлон. За гэты час у яе жыцці адбылося некалькі вельмі прыемных падзей, у тым ліку нараджэнне дачкі. Але спартыўны азарт не пакідаў трохразовую чэмпіёнку Алімпіяды. Як Дар'я выступіла ў першых гонках пасля вяртання? Прадоўжым тэму ў рубрыцы “Матчбол”.

Увесь спартыўны свет чакаў і дачакаўся. Дар'я Домрачава амаль праз два гады вяртаецца на біятлонную дыстанцыю. І не без поспеху. Няхай беларуска не паднімаецца на п’едэстал, але ж усё роўна становіцца галоўнай гераіняй чацвёртага этапа ў сезоне.

Гэта ўжо другі фініш на этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе для Дар'і Домрачавай. Пасля 665-ці дзён адсутнасці прыхільнікі біятлона зноў убачылі спартсменку на лыжні і на агнявых рубяжах. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы праз два гады вяртаецца на этапе Кубка свету, што завяршыўся ў Аберхофе. У дзвюх гонках, у якіх яна прымала удзел, вынік быў вельмі годны: 37-е месца ў спрынце і 34-е ў гонцы праследавання. Няхай Дар'я не трапіла на п'едэстал, але сваім з’яўленнем звярнула на сябе ўвагу як балельшчыкаў, так і тэлеаператараў.

Навіна аб вяртанні ў біятлон Домрачавай стала самай галоўнай на мінулым тыдні ў сусветным спорце. На дыстанцыі беларуска паказала сёмую хуткасць. А стральбу Дар'я зможа палепшыць ужо на наступным этапе.

Мінскае "Дынама" ў матчы супраць самай моцнай каманды Кантынентальнай хакейнай лігі – СКА з Пецярбурга – выдае сапраўдны трылер. Прыемна, што са станоўчым вынікам. З Мінска зоркі Кавальчук і Дацук едуць з паражэннем.

Увогуле гульцы мінскага "Дынама" закідвалі шайбы ў вароты СКА на любы густ.

На працягу матча "зубры" вядуць з перавагай у пяць шайб. І здаецца, разгром па выніку будзе. Але “армейцы” Пецярбурга пачынаюць наладжваць гульню. І іх хапае толькі на чатыры дакладныя кідкі. Вынік – 5:4.

"Поўначсталь" і ЦСКА сталі наступнымі сапернікамі "Дынама" ў хатняй серыі. Камандзе з Чарапаўца мы саступілі ў серыі булітаў 1:2. А маскоўскім “армейцам” 1:3.

У госці да мінскіх “Цмокаў” прыехаў самы яркі клуб баскетбольнай Адзінай лігі ВТБ. Нягледзячы на статус апанента, беларускія гульцы супраціўленне аказалі, але, нажаль, саступілі.

Напрыканцы тыдня пяты этап Кубка свету па біятлоне зноў пройдзе ў Германіі. Біятланісты пераедуць у Рупольдынг. Уся ўвага беларускіх аматараў спорту зноў будзе прыкаваная да Дар'і Домрачавай.