5 декабря 2016

Пачатак біятлоннага сезона для беларускіх спартсменаў атрымаўся непрадказальны. Адразу два месцы на п'едэстале іменна ў нашых біятланістаў. Пераможнай атрымалася нядзеля і для жаночай зборнай Беларусі па гандболе - нашыя дзяўчаты за крок ад фіналу чэмпіянату свету. У рубрыцы “Матчбол” нагадаем і не самыя выдатныя вынікі мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

Пачынаецца сапраўдная зіма - на календары і па тэмпературы надвор'я. Адкрыўся біятлонны сезон, які адразу падарыў беларускім аматарам спорту некалькі прыемных момантаў. У нас два медалі на этапе Кубка свету ў Швецыі. Прыемна, што адзін з іх у актыве мінчанкі Дар'і Юркевіч.

Шведскі Эстэрсунд, безумоўна, вельмі знакавае месца для беларускіх балельшчыкаў біятлона. Менавіта тут аднойчы дэбютавала на дыстанцыі Кубка свету будучая трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. У годзе 2016-ым Эстэрсунд стаў зноў беларускім.

На гэтым этапе два біятланісты з нашай краіны, Дар'я Юркевіч і Уладзімір Чапелін сталі трэцімі ў індывідуальных гонках. Наступны этап Кубка свету пройдзе ў славенскай Паклюцы.

Яшчэ за тур да канца кваліфікацыйнай групы беларускія дзяўчаты забяспечылі сабе месца ў плэй-оф адбору на чэмпіянат свету - 2017. Зборная Беларусі была гаспадаром гэтай кваліфікацыі і прымала саперніц на пляцоўцы спорткомплекса "Уручча". У вырашальным матчы беларускі перамаглі Швейцарыю, а гэта значыць, што наступным летам яны згуляюць у апошніх адборачных матчах перед галоўным турнірам свету.

Хатняя серыя у Кантынентальнай хакейнай лізе ніяк не атрымліваецца ў хакеістаў мінскага "Дынама". Пасля пяці пераможных матчаў "зубры" вярнуліся на лёд “Мінск-Арэны”, і вось тут гульня не ўдалася. Серыя пачалася матчам з чэлябінскім "Трактарам" Уладзіміра Дзянісава.

Затым "зубры" згулялі з "Салаватам Юлаевым" і магнітагорскім "Металургам" і таксама саступілі.

На гэтым тыдні апошні раз ў годзе пройдуць еўракубкавыя матчы. Што тычыцца спаборніцтваў з удзелам беларусаў, то абавязкова падтрымаем валейбольныя клубы ў еўрапейскіх турнірах, а таксама і "Дынама", якое завяршае хатнюю серыю. "Зубрам" падтрымка зараз неабходна.