Матч "Зеніт - "Дынама Мінск" не будзе паказаны на беларускіх тэлеканалах

16 августа 2018

Матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы "Зеніт - "Дынама Мінск" не будзе паказаны на беларускіх тэлеканалах. Нагадаю, гульня ў Мінску нашага клуба з "Зенітам" завяршылася з лікам 4:0. І сёння ўвага балельшчыкаў прыкаваная да Санкт-Пецярбурга, дзе адбудзецца матч у адказ. Перамовы вяліся да апошняга. І, нягледзячы на ўсе намаганні Белтэлерадыёкампаніі, з расійскага боку адмоўлена ў правах на трансляцыю.

Як запэўніў Павел Булацкі, Белтэлерадыёкампанія ў далейшым пакажа ўсе паядынкі беларускіх клубаў у поўным аб'ёме. Ужо набытыя правы на групавыя раўнды Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а таксама на раўнд плэй-оф самага прэстыжнага турніру Еўропы, у якім БАТЭ будзе супрацьстаяць галандскаму ПСВ.