Матч за выхад у фінал. Сабаленка супраць Бертэнс. Глядзіце ў 14:05 на "Беларусь 5"

2 февраля 2019

Бітва за фінал на турніры катэгорыі Premier у Санкт-Пецярбургу - прызавы фонд спаборніцтваў больш як 750 тысяч долараў. Першая ракетка Беларусі і дзясятая ў свеце Арына Сабаленка ў паўфінале сустрэнецца з восьмай на планеце - галандкай Кікі Бертэнс. Да гэтага супрацьстаяння яны перасякаліся на кортах двойчы, у абедзвюх сустрэчах беларуска ўступіла. У выпадку рэваншу сёння Сабаленка толькі за выхад у фінал атрымае 305 ачкоў да рэйтынгу ВТА і 75 тысяч долараў. Матч абяцае стаць відовішчным, прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" у 14:05. Не прапусціце!