Адзін з галоўных матчаў за тытул чэмпіёна Беларусі па футболе паміж брэсцкім "Дынама" і БАТЭ перанесены з 17 жніўня на 25 верасня. Такое рашэнне Бюро выканаўчага камітэта АБФФ. Прычына - занятасць барысаўчан на міжнароднай арэне ў сувязі з удзелам у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА. Яшчэ два паядынкі з удзелам БАТЭ і "Шахцёра" перанесеныя на адзін дзень у рамках 17-га тура.













