Матч Сабаленка - Шарапава ў прамым эфіры на "Беларусь 5"

3 января 2019

Арына Сабаленка сёння ў чвэрцьфінальным паядынку тэніснага турніру ў Шэньчжэні выйдзе на корт супраць экс першай ракеткі свету, а цяпер 29-га нумара рэйтынгу Марыі Шарапавай. Адзіная вочная сустрэча, якая адбылася ў 2017 годзе ў Цяньцзіне, засталася за расіянкай. Праўда, у сённяшняй сустрэчы букмекеры аддаюць перавагу беларусцы. Матч Сабаленка - Шарапава ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5". Арыенціровачны пачатак сустрэчы ў 8:30 раніцы.