Матч СКА - Эш у прамым эфіры на Беларусь 2

24 мая 2013

Тэлеканал Беларусь 2 у прамым эфіры пакажа матч у адказ фіналу Кубка выкліку паміж мінскім СКА і Эшэм з Люксембурга. Трансляцыя сустрэчы пачнецца заўтра ў 18 гадзін. Нагадаем, у першай сустрэчы беларусы былі мацнейшымі - 31:26.