Матч "Шахцёр" - "Юнацтва" сёння на "Беларусь 5"

6 января 2021

"Шахцёр" - "Юнацтва". Сённяшні вечар на тэлеканале "Беларусь 5" упрыгожыць матч лідараў чэмпіянату краіны па хакеі. Салігорцы на першым месцы, аднак мінчане ім дыхаюць у спіну - усяго адно ачко адставання. Прамая трансляцыя з горада шахцёраў пачнецца ў 19:20.