Матч паміж Вікторыяй Азаранкай і Каралін Гарсія тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры

14 августа 2018

Тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матч другога круга турніру ў амерыканскім Цынцынаці паміж Вікторыяй Азаранкай і пятай ракеткай свету Каралін Гарсія. Арыенціровачны час пачатку - 23:55. Гэтай ноччу Арына Сабаленка выбіла брытанку Іаханну Конту - 4:6, 6:3, 6:4 і зараз згуляе з пераможніцай пары Караліна Плішкава - Агнешка Радваньска.