Матч паміж БАТЭ і Шахцёрам скончыўся перамогай дзеючых чэмпіёнаў краіны

12 августа 2013

Цэнтральны матч 20 тура паміж лідарамі чэмпіянату Беларусі па футболе барысаўскім БАТЭ і салігорскім Шахцёрам скончыўся безумоўнай перамогай дзеючых чэмпіёнаў краіны. 4:0 - такі лік зафіксавала табло гарадскога стадыёна ў Барысаве. Жоўта-сінія ў самым пачатку матчу правялі дзве дзейсныя атакі: на 8-ай хвіліне гол забіў Дзмітрый Бага, на 11-ай - Аляксандр Паўлаў. У другой палове сустрэчы Сяргей Крывец аформіў дубль і зрабіў лік разгромным, прычым апошні гол забіў у меншасці. Адлегласць у турнірнай табліцы паміж БАТЭ і Шахцёрам скарацілася да аднаго бала, гарнякі пакуль лідзіруюць.