Матч паміж Аляксандрай Сасновіч і Петрай Квітавай завяршыўся не на карысць Сашы

11 января 2019

Матчу паміж Аляксандрай Сасновіч і Петрай Квітавай усё-такі наканавана было быць сёння. Але, на жаль для беларускіх аматараў тэніса, завяршыўся ён не на карысць Сашы. Паўфінал турніру ў Сіднеі доўга адкладвалі з-за непагадзі, але бліжэй да ночы па аўстралійскім часе надвор'е злітасцівілася, і тэнісісткі змаглі выйсці на корт. Вынік гульні: паражэнне беларускі 1:6, 2:6. У фінале чэшка Петра Квітава заўтра згуляе з гаспадыняй кортаў Эшлі Барці.