Ці ўдасца данецкаму "Шахцёру" зраўнавацца па набраных балах у сваёй групе з "Рэалам"? Пакуль клуб з Мадрыда з 7 баламі размяшчаецца на другім радку квартэта В. Лідзіруе тут "Барусія". Футбольны вечар сёння парадуе балельшчыкаў адразу 8 паядынкамі Лігі чэмпіёнаў. Матч "Шахцёр" - "Рэал" у прамым эфіры на "Беларусь 5" пачнецца ў 21:00. Астатнія сустрэчы ў фармаце анлайн-пераклічкі глядзіце тут жа ў 22:50.













