Матч Кубка Дэвіса Славакія - Беларусь адкрыюць Марцін Кліжан і Аляксандр Згіроўскі

25 октября 2018

Замест Ільі Івашкі Аляксандр Згіроўскі. У Браціславе прайшла жараб'ёўка матча другога круга плэй-оф I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса Славакія - Беларусь.

Заўтра першымі на корт выйдуць Марцін Кліжан і Аляксандр Згіроўскі, затым Норберт Гомбаш і Ягор Герасімаў.

У суботу спачатку адбудзецца парная сустрэча - Марцін Кліжан і Філіп Палашэк згуляюць супраць Максіма Мірнага і Андрэя Васілеўскага, а затым пройдуць два адзіночныя паядынкі, у якіх беларусы памяняюцца сапернікамі.