Матч Еўропа - ЗША. Бітва працягваецца

10 сентября 2019

А зараз мы пераносімся на стадыён "Дынама". Там працягваецца матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы Еўропа - ЗША. Пасля першага дня Стары Свет быў наперадзе 328 - 312. Нямала ачкоў прынеслі камандзе гаспадароў і беларусы.

Цяперашняя падзея можа стаць для Мінска адной з прыступак на шляху да чэмпіянату Еўропы 2024 года. Нават самыя тытулаваныя спартсмены, яшчэ не пакінуўшы Беларусь, гавораць: хочам вярнуцца. Яркія моманты матча ў нашым рэпартажы.

Адзін у Пекіне, тры  ў Лондане і два залатыя медалі ў Рыа. Самая тытулаваная ў Мінску, шасціразовая алімпійская чэмпіёнка Элісан Фелікс у забегу на 400 метраў саступіла іншай амерыканцы Вадэлайн Джонатас, але ў мікст-зоне ўсё роўна спынілася каля Андрэя Казлова. У Беларусь яна прыляцела з 9-месячнай дачкой. Прычым спартсменцы рабілі кесарава.

Калі 33-гадовая Фелікс працягне кар'еру, то можа вярнуцца ў Мінск ужо праз два гады. Планавалася, што наступны матч прымуць ЗША, але ў 2021 у іх чэмпіянат свету, а аддаваць адной краіне два вялікія спаборніцтвы на адзін год гэта занадта. Здаецца, менавіта гэтую навіну ў панядзелак анансаваў прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай федэрацыі Свен Арнэ Хансен.

У  Беларусі добрыя шанцы на чэмпіянат Еўропы ў 2024. Канкурэнты - Польшча і Італія. Праз пяць гадоў у нас будзе яшчэ больш сваіх топавых прадстаўнікоў каралевы спорту.

Мяккі мат беларускага лёгкаатлета. Менавіта сюды напярэдадні прызямляўся Максім Недасекаў. Ён усталяваў асабісты рэкорд і лепшы вынік сезона ў свеце - 2 метры 35 сантыметраў. На Алімпіядзе ў Рыа гэта была б бронза.

На процілеглым боку (у сектары для кідання кап’я) бліснула Таццяна Халадовіч. Такі вось снарад яна адправіла на 64 метры 41 сантыметр. Гэта другі паказчык сярод усіх удзельніц. Хоць яшчэ ў нядзелю спартсменка гаварыла, што знаходзіцца не на піку формы. 

Падобна, скакаць вышэй за галаву (у прамым і пераносным сэнсе) беларусам дапамагаюць родныя балельшчыкі.

У гэтыя хвіліны на старт дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі выходзіць чэмпіёнка Еўропы Эльвіра Герман. Мы ўжо распавядалі, што яе трэнер Віктар Мяснікоў у 1973 годзе ўдзельнічаў у сустрэчы СССР - ЗША ў Мінску. Ён верыць: пасля такіх падзей бацькі будуць аддаваць дзяцей у лёгкую атлетыку больш актыўна. 

Моцная забаўная праграма таксама здольная прыцягваць людзей да "Дынама", але больш іх цікавяць спартыўныя зоркі.

Калісьці быў чэмпіёнам рэспублікі ў кіданні кап’я, перад Гульнямі ў Лілехамеры ў 1994 напісаў алімпійскі гімн Беларусі. На лёгкую атлетыку Валерый Іваноў прыйшоў з чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай у фехтаванні Аленай Бяловай. 

Першы, але не апошні. Матч застанецца ў беларускай і сусветнай гісторыі лёгкай атлетыкі.