Матч Еўрабаскета Чэхія - Беларусь глядзіце ў 18:50 на "Беларусь 2"

17 июня 2015

Баскетбалісткі жаночай зборнай Беларусі пачнуць сёння другі раўнд Еўрабаскета матчам супраць зборнай Чэхіі. У прамой трансляцыі гэты паядынак пакажа тэлеканал "Беларусь 2" у 18:50.

Нагадаем, акрамя чэшак, у падапечных Анатоля Буяльскага будуць сустрэчы з камандамі Чарнагорыі і Францыі.