Матч "Дынама" (Рыга) - "Дынама" (Мінск) глядзіце на "Беларусь 5" у 20:20

15 февраля 2019

Сёння вечарам хварэем за нашых хакеістаў. У чарговым матчы выязной серыі рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" згуляе супраць сваіх аднаклубнікаў з Рыгі на адкрытым паветры. Летась аналагічная сустрэча завяршылася перамогай "зуброў". У бягучым сезоне мінчане ўжо страцілі ўсе шанцы на выхад у плэй-оф, а вось рыжане ўсё яшчэ змагаюцца за траплянне ў топ-8 па выніках рэгуляркі. Нашы сапернікі займаюць 9 месца Заходняй канферэнцыі і адстаюць ад каманды "Сочы" на 2 балы. Такім чынам, прамая трансляцыя матча "Дынама" (Рыга) - "Дынама" (Мінск) пачнецца на "Беларусь 5" у 20:20.